У судзе Першамайскага раёну Віцебску 26 траўня вынесьлі прысуд палітзняволенаму арт-мэнэджару і музыку Ўладзімеру Булаўскаму — два гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэксу («Неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).
Справу разглядаў судзьдзя Міхаіл Юрчанка.
На судзе Ўладзімер не прызнаў віны і даваў паказаньні на беларускай мове.