Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі заявілі аб стварэньні новай арганізацыі з постсавецкімі краінамі Цэнтральнай Азіі


Саміт Кітай — Цэнтральная Азія. Сіань, 19 траўня 2023
Саміт Кітай — Цэнтральная Азія. Сіань, 19 траўня 2023

Гэтай заяве папярэднічалі двухбаковыя сустрэчы кіраўніка Кітаю Сі Цзіньпіна з прэзыдэнтамі Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.

У кітайскім горадзе Сіань адбыўся саміт «Кітай — Цэнтральная Азія», на якім ухвалілі рашэньне аб стварэньні сталага мэханізму сустрэчы кіраўнікоў Кітаю, Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Як паведаміла кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа, цяпер такія сустрэчы будуць праходзіць раз на два гады па чарзе ў кожнай краіне новай супольнасьці. Наступны саміт ужо заплянаваны на 2025 год у Казахстане, а ў Кітаі будзе створаны сакратарыят арганізацыі.

Гэтай заяве папярэднічалі двухбаковыя сустрэчы кіраўніка Кітаю Сі Цзіньпіна з прэзыдэнтамі Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Лідэр Кітаю заявіў, што такі фармат дазволіць «паглыбіць стратэгічны ўзаемны давер і заўсёды аказваць дакладную і рашучую падтрымку адзін аднаму ў пытаньнях сувэрэнітэту, незалежнасьці, нацыянальнай годнасьці і доўгатэрміновага разьвіцьця».

Асобна Сі Цзіньпін спыніўся на неабходнасьці супольных намаганьняў для рэалізацыі ініцыятывы ў глябальнай бясьпецы.

Паводле яго, шэсьць краін павінны рашуча выступаць супраць спробаў умяшаньня вонкавых сілаў ва ўнутраныя справы дзяржаў рэгіёну і падбухторваньня да «каляровых рэвалюцый», прытрымлівацца нулявой цярпімасьці да «трох сіл зла» — сэпаратызму, тэрарызму і экстрэмізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG