Кітай не паведамляў пра афіцыйныя віншаваньні Расеі зь Днём Перамогі 9 траўня. Пра гэта піша DW.
На сайце МЗС Кітаю няма ніякай інфармацыі, якая б указвала на тое, што Сі Цзіньпін 9 траўня накіраваў Пуціну паведамленьне зь віншаваньнямі. Маўчаць пра гэта і кітайскія СМІ.
Апошняе апублікаванае на дадзены момант паведамленьне Сі замежным калегам на сайце МЗС Кітаю — выказваньне спачуваньняў прэзыдэнту Руанды ў сувязі з наступствамі праліўных дажджоў у краіне.
Характэрна, што падобныя віншаваньні ад Кітаю не паступалі і ў мінулым годзе, аднак КНР неаднаразова віншавала Расею ў папярэднія гады — да пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
У канцы красавіка Сі Цзіньпін упершыню з пачатку вайны РФ супраць Украіны правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім — прэзыдэнт Украіны назваў гутарку «зьмястоўнай».
А 2 траўня Кітай падтрымаў рэзалюцыю Генасамблеі ААН, дзе Расея была названая краінай-агрэсарам — да гэтага Пэкін падчас такіх галасаваньняў збольшага ўстрымліваўся.