Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: Украіна ўжо выкарыстоўвае ракеты далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow


Ракета далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow
Ракета далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow

Украінскія сілы пачалі выкарыстоўваць пастаўленыя Вялікабрытаніяй ракеты далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow для нанясення ўдараў па расейскіх аб’ектах.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на двух дасьведчаных амэрыканскіх і заходніх чыноўнікаў.

Прадстаўнік Мінабароны Ўкраіны ад камэнтароў адмовіўся.

На мінулым тыдні стала вядома, што Вялікабрытанія паставіла ва Ўкраіну некалькі крылатых ракет Storm Shadow, што дало краіне новыя магчымасьці для нанясеньня ўдараў вялікай далёкасьці.

11 траўня міністар абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес пацьвердзіў пастаўку Ўкраіне ракет далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow.

Storm Shadow — крылатая ракета з далёкасьцю каля 250 кілямэтраў. Як адзначае CNN, гэта крыху менш, чым радыюс дзеяньня тактычных зэнітна-ракетных сыстэм (ATACMS) амэрыканскай арміі, пра якія даўно прасіла Ўкраіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG