Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Польшчы Валэнса: я хацеў, каб Украіна і Беларусь разам уступілі ў Эўразьвяз і NATO


Лех Валэнса, першы кіраўнік «Салідарнасьці», прэзыдэнт Польшчы ў 1990–1995 гадах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1983 годзе
Лех Валэнса, першы кіраўнік «Салідарнасьці», прэзыдэнт Польшчы ў 1990–1995 гадах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1983 годзе

Лех Валэнса адказаў на пытаньне журналіста, ці павінна Эўропа даць надзею Ўкраіне на магчымасьць далучыцца да NATO.

Колішні прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса заявіў, што «ўпотай» рабіў так, каб Украіна і Беларусь разам набылі сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе і NATO.

«Калі я быў прэзыдэнтам, я хацеў, каб Украіна і Беларусь разам уступілі ў NATO і Эўрапейскі Зьвяз. Толькі я рабіў гэта ўпотай. Я хацеў, каб гэта было зроблена ў часе майго другога тэрміну. Другога тэрміну не было, таму ўсё развалілася. І вельмі шкада, што гэта не атрымалася, таму што ў нас не было б той сытуацыі, якая ёсьць сёньня. У мяне была праграма, і я ведаў, куды рухацца. Я таксама хацеў, каб Расея панесла адказнасьць, калі Савецкі Саюз распадзецца», — сказаў Лех Валэнса ў інтэрвію Lrt.lt.

Такім чынам Лех Валэнса адказаў на пытаньне журналіста, ці павінна Эўропа даць надзею Ўкраіне на магчымасьць далучыцца да NATO.

Экс-прэзыдэнт Польшчы дадаў, што тады гэта было немагчымым, а сёньня ёсьць такая магчымасьць.

«Пуцін зрабіў жахлівую памылку. Ён настроіў супраць сябе ўвесь разьвіты сьвет», — дадаў Лех Валэнса.

Чарговы саміт краін NATO адбудзецца ў чэрвені ў Вільні (Літва). На гэтую сустрэчу запрасілі прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG