Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азараў: У ByPol ёсьць плян на выпадак сьмерці Лукашэнкі, і ён не зьвязаны з «кветачкамі»


Аляксандар Азараў
Аляксандар Азараў

У арганізацыі былых сілавікоў ByPol «ёсьць плян на выпадак сьмерці Аляксандра Лукашэнкі, але ён не для агалошваньня ў СМІ і не зьвязаны з „кветачкамі“», заявіў BPN 12 траўня кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандар Азараў.

Ён патлумачыў, што ня можа агучваць плян з прычыны яго сакрэтнасьці, піша BPN.

«Цяпер ідуць дэбаты наконт таго, што рабіць, калі Лукашэнка памрэ. Міжнародныя партнэры таксама чакаюць ад нас адказу, але мы ня можам яго агучыць, — удакладніў Азараў. — У выпадку яго сьмерці Крэмль паставіць свайго стаўленіка, хуценька правядуць выбары, канечне, фальсыфікаваныя. Пакуль будуць адбывацца гэтыя выбары, у нас ёсьць час нешта зрабіць».

Лукашэнка прыляцеў у Маскву 8 траўня, дзе на наступны дзень узяў удзел у парадзе на Краснай плошчы з нагоды Дня Перамогі. На кадрах, распаўсюджаных расейскімі СМІ, бачна, што ў яго была перабінтаваная рука. Лукашэнка зь цяжкасьцю перасоўваўся, да месца ўскладаньня вянкоў яго падвозілі, хоць лідэры краін СНД, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі, перасоўваліся пешшу. Акрамя таго, ён прапусьціў «нефармальны сьняданак», які ладзіў Уладзімір Пуцін.

Увечары 9 траўня Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнта на плошчы Перамогі ў Менску, але не выступаў — упершыню за ўсе гады ва ўладзе. Замест яго выступіў міністар абароны Віктар Хрэнін. Мерапрыемства, якое трансьлявалася тэлеканаламі, доўжылася 20 хвілін.

З гэтага моманту ён не зьяўляўся ў публічнай прасторы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG