Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь узмацніла танкавымі падразьдзяленьнямі ахову сваёй дзяржаўнай мяжы


Перамяшчэньне вайсковай тэхнікі ў межах праверкі войскаў рэагаваньня. 6 траўня 2022
Перамяшчэньне вайсковай тэхнікі ў межах праверкі войскаў рэагаваньня. 6 траўня 2022

Гэта зрабілі ў часе комплекснай праверкі баявой здольнасьці Ўзброеных сіл і правялі кантрольныя стрэльбы са зброі танка Т-72Б і аўтамата АКС-74.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб перакіданьні некалькіх танкавых узводаў на ўзмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы.

Гэта зрабілі ў часе комплекснай праверкі баявой здольнасьці Ўзброеных сіл і правялі кантрольныя стрэльбы са зброі танка Т-72Б і аўтамата АКС-74.

«Вайскоўцы танкавага падразьдзяленьня арганізавалі ахову і абарону, а таксама інжынэрнае ўладкаваньне раёну засяроджваньня, зрабілі маскаваньне ўзбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі», — адзначаецца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.

Вайскоўцы таксама прайшлі заняткі ў тактычнай падрыхтоўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG