Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Літоўскія чыгункі» з 1 сакавіка адхілілі 500 беларускіх заявак на транзыт грузаў


Ілюстрацыйнае фота. Вагоны з калійнымі ўгнаеньнямі «Беларуськалію»
Ілюстрацыйнае фота. Вагоны з калійнымі ўгнаеньнямі «Беларуськалію»

Раней кіраўніцтва Літвы падтрымала ідэю поўнай забароны чыгуначнага транзыту беларускіх грузаў.

Кампанія-грузаперавозчык LTG Cargo, якая належыць групе Lietuvos geležinkeliai (LTG, «Літоўскія чыгункі») на мінулым тыдні адкінула больш за 20 беларускіх заявак, а з пачатку вясны колькасьць адмоў склала каля 500, піша літоўскі партал Delfi.lt.

На мінулым тыдні LTG Cargo зь 744 заявак на перавозку грузаў паміж Літвой і замежнымі краінамі адхіліла 73. З адхіленых заявак 22 тычыліся экспарту або імпарту зь ці ў Беларусь, паведамляе кампанія.

Паводле дадзеных «Літоўскіх чыгунак», усяго з 1 сакавіка LTG Cargo адхіліла 1131 заяўку: амаль палова зь іх (500) былі зьвязаныя з беларускім экспартам ці імпартам.

Раней прэзыдэнт і прэм’ер Літвы падтрымалі ідэю поўнай забароны чыгуначнага транзыту беларускіх грузаў. Акрамя таго, Літоўскія чыгункі скасавалі кантракт з клайпедзкім тэрміналам, дзе «Беларуськалій» валодае 30% акцый.

13 студзеня літоўскія службы пачалі расьследаваньне факту кантрабанды ўгнаеньняў «Гродна Азота», які трапіў пад санкцыі Эўразьвязу. У некалькіх кампаніях, як мяркуецца, датычных да «ценявых» схем, прайшлі ператрусы, затрымалі двух падазраваных і груз карбаміду больш як на 2 млн эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG