Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Акадэміі навук на міжнароднай канфэрэнцыі прааналізуюць ролю расейскай мовы ў адукацыі Беларусі


Будынак Акадэміі навук у Менску
Будынак Акадэміі навук у Менску

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі 27 красавіка пройдзе Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Расейская мова ў сучаснай білінгвальнай прасторы», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.

Паводле дзяржаўнага мэдыя, форум прымеркаваны да Году расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносін, якой абвясьцілі 2023 год у краінах СНД.

Паведамляецца, што на канфэрэнцыі выступяць мовазнаўцы зь Менску, Берасьця, Горадні, Віцебску, Полацку, а таксама гарадоў іншых краін СНД — Масквы, Санкт-Пецярбургу, Краснадару, Ніжняга Ноўгараду, Навазыбкава, Майкопа, Тэрмэза, Самарканду, Ташкенту, Бухары, Шымкенту.

Як адзначылі ў прэс-службе НАН Беларусі, «падчас канфэрэнцыі дасьледчыкі абмяркуюць асаблівасьці функцыянаваньня рускай мовы ва ўмовах білінгвізму, а таксама яе месца і ролю ў двухмоўным соцыюме. Акрамя таго, будуць разгледжаны пытаньні ўзаемасувязяў блізкароднасных рускай і беларускай моў на сучасным этапе іх функцыянаваньня, вызначаны найбольш вострыя праблемы дзяржаўнага двухмоўя ў нашай краіне, намечаны пэрспэктывы далейшага вывучэньня дзьвюх канстытуцыйна замацаваных дзяржаўных моў, а таксама прааналізаваны месца і роля рускай мовы ў адукацыйным працэсе Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG