Пра затрыманьне сілавікамі гомельскага музыкі, лідэра гурту Krumkač Арцёма Раманава паведаміў валянтэр Ільля Міронаў.
Паводле ягонай інфармацыі, гэта адбылося на працоўным месцы Арцёма, цяпер яго трымаюць у РАУС Чыгуначнага раёну Гомля, у чым абвінавачваюць — невядома. Чакаецца, што заўтра адбудзецца судовае паседжаньне па адміністрацыйным правапарушэньні.
Гомельскі гурт Krumkač быў заснаваны на пачатку 2018 году. У тым жа годзе выйшаў дэбютны альбом Honar i Kroŭ. У лістападзе 2019 году выйшаў другі альбом пад назвай «Kryvijskaja Dyvizija».
«Krumkač» (Крумкач) — беларускі гурт. Свой жанр вызначае як «Kryvian Black Metal» (крыўскі блэк-мэтал). Лірыка гурту накіраваная на абуджэньне ў беларусаў нацыянальнай сьвядомасьці.