Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы па выніках 2022 году трапілі ў топ-3 пакупнікоў жыльля ў Польшчы


Акцыя беларусаў у Варшаве (архіўнае фота)
Акцыя беларусаў у Варшаве (архіўнае фота)

Больш за ўсіх кватэр купілі ўкраінцы, а на чацьвёртым месцы — расейцы.

Польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі апублікавала зьвесткі аб куплі жыльля замежнымі грамадзянамі ў 2022 годзе. Больш за ўсіх набылі кватэр украінцы, а на трэцім месцы былі беларусы, паведамляе Interia.pl.

Маюцца на ўвазе дадзеныя за няпоўны 2022 год, да 14 лістапада. За гэты пэрыяд іншаземцы купілі ў Польшчы 9900 кватэр, гэта значыць, што за год іх колькасьць магла перавысіць 10 тысяч. Зь іх грамадзяне Ўкраіны купілі 4275 кватэр.

На другім месцы апынуліся немцы, яны купілі 1118 аб’ектаў нерухомасьці. А вось беларусы — на трэцім месцы з 889 кватэрамі.

Польскія СМІ адзначаюць, што на чацьвёртым месцы апынуліся пакупнікі нерухомасьці з Расеі, яны купілі 276 кватэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG