Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеную Соф’ю Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расею — беларускі бок даў згоду


Соф'я Сапега ў судзе, архіўнае фота
Соф'я Сапега ў судзе, архіўнае фота

Як паведаміў адвакат грамадзянкі Расеі Софʼі Сапегі Антон Гашынскі, маці дзяўчыны і яе біялягічны бацька падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ аб пераводзе дачкі ў Расею. Беларускі бок даў згоду, як і сама Софʼя, піша тэлеграм-канал Baza.

Цяпер сямʼя Сапегі чакае суда ў Расеі, які павінен устанавіць тэрмін адбываньня пакараньня Софʼі на радзіме. Пасьля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы.

«Расейскія дыпляматы працуюць па справе Сапегі, знаходзяцца ва ўзаемадзеяньні з адвакатам і беларускім бокам. Чакаем чарговай сустрэчы з грамадзянкай РФ», — сказаў ТАСС прэс-сакратар амбасады РФ у Менску Аляксей Маскалёў.

  • Софʼю Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала NEXTA Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраваньні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя дадзеныя сілавікоў.
  • Суд пачаўся 28 сакавіка 2022 году і праходзіў у закрытым рэжыме. Сапезе выставілі абвінавачаньні паводле сямі артыкулаў, але прызналі вінаватай паводле двух — ч. 3 арт. 130, а таксама ч. 1 арт. 179.
  • Ёй прысудзілі 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Сапега ў калёніі працуе швачкай. Раней у перапісцы яна расказала маці, што працы шмат, усе працуюць безь перапынку, здароўе ад стрэсу «пакідае жадаць лепшага». У адным зь лістоў дзяўчына папрасіла маці паабяцаць ёй, што яна забярэ яе з калёніі.
  • У студзені 2023 году Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG