Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «тэрарыстычны сьпіс» унесьлі грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу і яшчэ 10 беларусаў


Соф'я Сапега ў судзе, архіўнае фота, травень 2022 году
Соф'я Сапега ў судзе, архіўнае фота, травень 2022 году

КДБ Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

У сьпісе зьявілася 11 новых прозьвішчаў: гэта палітвязьні Софʼя Сапега, Максім Ярашэнка, Сяргей Савіч, Арцём Воўна, Рыгор Грыг, Павел Мякіш, Валер Барзенка і Андрэй Касцоў, а таксама Юры Калодны, Мікалай Даніш і Барыс Кім, паведамляе «Вясна».

Агулам у «тэрарыстычным сьпісе» 1026 чалавек, зь іх 278 — беларусы.

  • Грамадзянка Расеі Софʼя Сапега цяпер адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калёніі.
  • Яе затрымалі 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам — дзеля гэтага прымусова пасадзілі ў Менску самалёт авіякампаніі Ryanair.
  • Горадзенскі абласны суд прысудзіў Соф'і Сапезе 6 гадоў калёніі. Яе абвінавацілі паводле 7 крымінальных артыкулаў. Таксама зь яе спагналі кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 167 500 рублёў (каля 70 тысяч даляраў).
  • Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG