Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны зацьвердзіў рашэньне аб уступленьні Фінляндыі ў NATO


Сьцягі Швэцыі і Фінляндыі побач са сьцягам NATO
Сьцягі Швэцыі і Фінляндыі побач са сьцягам NATO

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган зацьвердзіў рашэньне парлямэнта краіны аб ратыфікацыі ўступленьня Фінляндыі ў NATO. Такім чынам, ужо ўсе краіны альянсу гатовы прыняць новага члена.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг раней заявіў, што Фінляндыя афіцыйна далучыцца да Паўночнаатлянтычнага саюзу ў найбліжэйшыя дні. Міністар замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста лічыць, што пытаньне будзе вырашана не пазьней, чым у бліжэйшыя два тыдні.

Паводле ацэнкі Хаавіста, Фінляндыя можа атрымаць афіцыйнае запрашэньне для ўступленьня ў NATO на пачатку наступнага тыдня, у панядзелак ці аўторак. Фінальная апрацоўка дакумэнтаў таксама ня зойме больш за тыдзень, — сказаў кіраўнік фінскага МЗС інфармацыйнаму агенцтву Yle.

Фінляндыя і Швэцыя, якія раней займалі нэўтральны статус, вырашылі далучыцца да NATO пасьля пачатку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Большасьць краін альянсу віталі гэтае рашэньне. Супраць выступалі Вугоршчына і Турэччына. Парлямэнт Вугоршчыны ратыфікаваў уступленьне Фінляндыі ў NATO 27 сакавіка. Пасьля ўхваленьня Турэччыны перашкод для далучэньня Фінляндыі да NATO больш няма.

У дачыненьні да Швэцыі Вугоршчына і Турэччына пакуль ня вынесьлі ўхваляльнага вэрдыкту. Вугоршчына спасылаецца на ўмяшаньне Швэцыі ў яе ўнутраныя справы, а таксама на неабходнасьць спачатку прыняць уласнае антыкарупцыйнае заканадаўства. Турэччына патрабуе ад Швэцыі заняць больш жорсткую пазыцыю ў адносінах да Рабочай партыі Курдыстана і экстрадаваць больш за 100 курдзкіх актывістаў, якія атрымалі палітычны прытулак у краіне. Анкара абвінавачвае іх у тэрарызьме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG