Пра гэта расказаў генпракурор Андрэй Швед у інтэрвію АНТ.
Раней паведамлялася, што ў першы месяц працы камісіі ў яе паступілі 23 звароты, але большасць заяваў «не адпавядала» прапісаным ва ўказе крытэрам. Цяпер, паводле Шведа, туды зьвярнуліся яшчэ 33 чалавекі.
- Матэрыялы рыхтуюцца да паседжаньня камісіі. Думаю, у бліжэйшы час першую частку гэтых зваротаў мы разгледзім ва ўстаноўленым указам парадку, – заявіў генпракурор.
- Камісія па вяртаньні пачала працаваць у пачатку лютага. Генпракуратура запусьціла адмысловы сайт. Як паведамлялася, тыя, хто зьвернуцца ў камісію павінны растлумачыць, чаму яны асьцерагаюцца вярнуцца, раскаяцца, прынесьці публічныя прабачэньні і пакрыць прычыненую шкоду.
- Некаторых людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь, затрымліваюць. 30 сакавіка палітзьняволеную Тацьцяну Курыліну, якая вярнулася з-за мяжы «па праграме сілавікоў», засудзілі на 4,5 гады калёніі.