Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі экспэрт: Заява Пуціна — чарговы эпізод павольнага аншлюсу Беларусі


Расейска ракета Іскандэр М
Расейска ракета Іскандэр М

Дырэктар польскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Адам Эбэрхард, блізкі да польскага ўраду, пракамэнтаваў у сваім Твітары заяву Пуціна аб разьмяшчэньні ў Беларусі ядзернай тактычнай зброі.

«Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Гэта чарговы эпізод запалохваньня адчувальнага да ядзернай тэматыкі Захаду, але пры гэтым павольнага аншлюсу Беларусі. Бясьпека ядзернага арсэналу ў выпадку неабходнасьці можа апраўдаць расейскую інтэрвэнцыю (у Беларусь — РС)». — напісаў Эбэрхард.

Уладзімір Пуцін заявіў сёньня, што Расея разьмесьціла ў Беларусі 10 самалётаў, здольных несьці тактычную ядзерную зброю. А да 1 ліпеня, па яго словах, у Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Пуцін дадаў, што Лукашэнка даўно ставіць пытаньне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі. Пуцін заявіў, што зброю Беларусі Расея не перадасьць, але разьмесьціць сваю на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG