Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Гатоўчыца. Каго яшчэ дадалі ў «экстрэмісцкія» сьпісы


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу — «Адысея капiтана БНР» гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.

Адпаведнае рашэньне прыняў суд Добрускага раёну 16 сакавіка, піша «Гомельская Вясна».

Дакумэнтальная аповесьць Анатоля Гатоўчыца «Адысея капітана БНР» прысьвечаная выбітнаму змагару беларускага нацыянальнага адраджэньня ў паваенны час Цімоху Акімавічу Вострыкаву, піша kamunikat.org. Ягоны драматычны лёс складаўся пад націскам бальшавіцкай калектывізацыі, ваеннага ліхалецьця, вымушаных уцёкаў у эміграцыю і нарэшце, вяртаньня на радзіму на борце амэрыканскага самалёта з парашутам за плячыма ў 1952 годзе — каб дамагацца незалежнасьці Беларусі. Кніга падрыхтаваная на аснове ўспамінаў Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», выдадзеных у «Запісах БІНіМ», ягоных прыжыцьцёвых інтэрвію, кнігі Янкі Запрудніка «Дванаццатка», дасьледаваньня Антона Рудака «Беларусы на службе ЦРУ. AEQUOR: група Вострыкава».

Анатоль Гатоўчыц — вядомы гомельскі журналіст, які працаваў у шматлікіх незалежных выданьнях, стаяў ля вытокаў БАЖ. За сваю журналісцкую дзейнасьць неаднойчы зазнаў перасьлед уладаў.

Таксама, паводле «Вясны», «экстрэмісцкі» сьпіс папоўнілі:

  • тэлеграм-суполкі і чаты «Красная точка», «Публичные призывы», «безЛУКА», «STOP LUKA (без цензуры)», «Борисов для жизни, резервный чат», «Клуб 70», «Право на восстание», «Навоша», «#Разрушим_тюрьмы — #Free_Emelianov», «Р У Х», «Верхний шкаФчик», «Референдум и Право»;
  • тыкток-акаўнт «Беларускi Гаюн»;
  • інстаграм-акаўнты «borisov_on», «belarusinuk», «belarusla», «supolka_bel_wro»;
  • суполка «ЎКантакце» «Рэгіянальная газета — RH.BY»;
  • фэйсбук-профіль «Yerafeyeu Mikhail (Міхась)»;
  • ютуб-старонка «Р У Х».

МУС дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 34 чалавекі, цяпер у ім 2596 прозьвішчаў

Міністэрства ўнутраных спраў 24 сакавіка ўключыла яшчэ 34 чалавекі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці». Агулам у сьпісе ўжо 2596 прозьвішчаў, піша BPN.

У сьпіс, сярод іншага, унесены журналіст Дзьмітры Лукша (асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі), яго жонка Паліна Палавінка (2,5 года), а таксама Дзяніс Яроўскі (1,5 года) і відэаапэратар Канстанцін Ніканораў (3 гады абмежаваньня волі па месцы жыхарства), якія праходзілі па адной справе і прызнаныя палітвязьнямі.

Таксама МУС унесла ў «сьпіс экстрэмістаў» палітзьняволенага інжынэра-праграміста Вікторыю Ждановіч (1 год пазбаўленьня волі), дэпартаванага з Расеі палітвязьня Юрыя Касьцюка (4 гады зьняволеньня), беларускага самэлье Аляксандра Кульбачку і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG