Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Сэйму Літвы прапанавалі не прымяняць абмежавальных захадаў для беларусаў


Сойм Літвы
Сойм Літвы

Законапраект прынялі ў першым чытаньні. Калі дэпутаты Сэйму Літвы будуць галасаваць па дакумэнце ў другім чытаньні, не паведамляецца.

21 сакавіка літоўскі Сэйм прыняў у першым чытаньні законапраект, які абмяжоўвае выдачу візаў і дазволаў на жыхарства і прыпыняе разгляд дакумэнтаў на грамадзянства для беларусаў. Цяпер дэпутаты прапанавалі прыбраць з закону абмежавальныя захады для беларусаў.

23 сакавіка ў Сэйм 9 дэпутатаў накіравалі прапанову па законапраекце, які ўскладняе атрыманьне дазволаў на жыхарства, візаў і грамадзянства для расейцаў і беларусаў.

Дэпутаты прапануюць прыбраць з пункту, дзе абмяжоўваецца падача дакумэнтаў на грамадзянства, пазнаку «грамадзяне Беларусі». Гэта значыць, што такое абмежаваньне, калі прапанову прымуць, будзе датычыцца толькі расейцаў, беларусы змогуць падавацца на грамадзянства.

Для расейцаў абмежаваньне плянуецца пакінуць, калі гэтыя людзі ня маюць цесных сувязяў зь Літвой і не прайшлі праверку бясьпекі органаў Літвы.
21 сакавіка літоўскі Сэйм разгледзеў законапраект, які абмяжоўвае магчымасьць атрымліваць візы ці часовы дазвол на жыхарства для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Дакумэнты прапануецца прымаць толькі праз пасярэдніцтва МЗС.
За такія зьмены ў Сэйме прагаласавала 113 дэпутатаў, 9 устрымаліся. Калі адбудзецца другое слуханьне па гэтым законапраекце, пакуль незразумела.

Сэйм Літвы ў першым чытаньні прыняў законапраект аб увядзеньні абмежавальных захадаў у адказ на ваенную агрэсію Расtі ва Ўкраіне. За яго прагаласавалі 113 дэпутатаў, дзевяць устрымаліся, паведамляе агенцтва BNS.

Дакумэнт прадугледжвае прыпыненьне прыёму заяў ад грамадзян Расеі і Беларусі на атрыманьне грамадзянства Літвы і прыняцьце рашэньняў па такіх заявах, піша Delfi. Акрамя таго, грамадзянам гэтых дзьвюх краін больш ня будзе давацца часовы дазвол на жыхарства ў Літве.

Меркаваны тэрмін дзеяньня прапісаных у праекце закону абмежаваньняў — з 15 красавіка 2023 году да 14 красавіка 2024-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG