У Гомлі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» на 10 содняў арышту асудзілі кіраўніка Гомельскага абласнога пошукавага аб’яднаньня «Памяць айчыны» Ігара Сьвірыдзенку, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Арганізацыя, якой кіруе Ігар Сьвірыдзенка, займаецца захаваньнем гістарычнай памяці Беларусі — пошукам парэштак ахвяраў Другой сусьветнай вайны і сталінскіх рэпрэсіяў.
За час існаваньня арганізацыі яе чальцы ідэнтыфікавалі некалькі сотняў загінулых.