Віталія Бандарэнка выйшла замуж у калёніі. Па інфармацыі «Вясны Брэст», гэта здарылася яшчэ ў жніўні.
20-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым 2021 года вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі.
21 траўня палітзьняволенай прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці.
Віталія — адзіная дзяўчына, асуджаная за ўдзел у берасьцейскіх пратэстах.