Мужчына атрымаў шэсьць гадоў калёніі агульнага рэжыму, паведамляе партал «Зеркало» са спасылкай на прэсавую службу суду.
13 лістапада 2022 году пʼяны кіроўца BMW ехаў па вуліцы Сацыялістычнай у Сьветлагорску з хуткасьцю ня менш як 94 км/г і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе насьмерць зьбіў жанчыну.
Таксама высьветлілася, што кіроўца кіраваў аўтамабілем без акуляраў і лінзаў, хоць абавязаны быў іх выкарыстоўваць па мэдычных паказаньнях.
Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачанага на карысьць мужа і сына загінулай у пакрыцьцё маральнай шкоды 30 000 рублёў кожнаму, на карысьць дачкі і сястры загінулай — па 25 000 рублёў кожнай.