Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт распачаў тры новыя крымінальныя справы за інтэрвію «экстрэмісцкім» СМІ


Дар’ я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, асуджаная за інтэрвію СМІ, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Дар’ я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, асуджаная за інтэрвію СМІ, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

У Горадзенскай вобласьці ў дачыненьні да трох грамадзянаў завялі крымінальныя справы за інтэрвію СМІ, прызнаным уладамі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Справы заведзеныя паводле арт. 361-4 (спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці) Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Сьледчага камітэту (СК), піша BPN.

Адзначаецца, што «адной фігуранткай стала 29-гадовая жыхарка Пружанскага раёна», якая «двойчы дала інтэрвію інтэрнэт-рэсурсам, прызнаным экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Раней затрыманая пакідала Беларусь, «пражывала ў Польшчы, Італіі, Галяндыі», да крымінальнай адказнасьці раней не прыцягвалася, гаворыцца ў паведамленьні СК.

Аддзелам СК Дзятлаўскага раёна распачатая справа таксама ў дачыненьні да 41-гадовага ўраджэнца Гомля.

Яму інкрымінуецца «інтэрвію інтэрнэт-рэсурсу, прызнанаму экстрэмісцкім», апублікаванае «з мэтай ажыцьцяўленьня дэструктыўнай дзейнасьці».

«Вывучэньне асобы падазраванага паказала, што раней ён у поле зроку праваахоўнікаў не трапляў, да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці не прыцягваўся, працаваў праграмістам», — паведамляе СК.

Мужчына не затрыманы, «праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па вызначэньні яго месцазнаходжаньня».

Фігуранткай трэцяй справы стала 21-гадовая жыхарка Горадні. Ці ўзятая яна пад варту, не паведамляецца.

Раней было вядома як мінімум пра два выпадкі крымінальнага перасьледу за інтэрвію «экстрэмісцкім» мэдыя. Гэта справа жонкі палітвязьня Ігара Лосіка Дар'і і вайсковага аналітыка Ягора Лебядка. Дарʼю Лосік 19 студзеня сёлета асудзілі да двух гадоў калёніі, Ягора Лебядка 22 сьнежня летась асудзілі да 5 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG