Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя пашырыла санкцыі супраць уладаў Беларусі. Беларуская амбасада выказала шкадаваньне


МЗС Беларусі (архіўнае фота)
МЗС Беларусі (архіўнае фота)

Адразу пасьля расейскага ўвараваньня ва Ўкраіну Паўднёвая Карэя першы раз увяла абмежаваньні на экспарт у Беларусь 57 нестратэгічных тавараў і тэхналёгій.

Паўднёвая Карэя ўзмацніла жорсткасьць экспартных абмежаваньняў у дачыненьні да Беларусі і Расеі, значна пашырыўшы сьпіс тавараў, на якія яны распаўсюджваюцца, паведамляе агенцтва Yonhap.

У гадавіну ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну, урад Паўднёвай Карэі пашырыў пералік прадукцыі, якая падлягае экспартнаму кантролю пры адпраўцы ў Беларусь і Расею, у які дадаткова ўвайшоў 741 від тавараў: станкі, падшыпнікі, цеплаабменьнікі, абсталяваньне і іншае.

У Паўднёвай Карэі патлумачылі гэты крок тым, што захоўваецца высокая верагоднасьць, што гэтыя прадметы будуць выкарыстоўвацца краінамі-імпарцёрамі ў якасьці зброі і ў вайсковых мэтах, нягледзячы на тое, што яны не клясыфікуюцца як стратэгічныя прадметы ў адпаведнасьці са схемай экспартнага кантролю Паўднёвай Карэі.

На рашэньне ўлад Паўднёвай Карэі адрэагавала амбасада Беларусі ў гэтай краіне:

«Амбасада са шкадаваньнем успрымае дзеяньні паўднёвакарэйскага міністэрства гандлю, прамысловасьці і энэргетыкі па пашырэньні сьпісу экспартнага кантролю ў Рэспубліку Беларусь на 741 пазыцыю тавараў. Гэтыя крокі дакладна ня будуць садзейнічаць вырашэньню крызісных зьяў у эканоміцы, з якімі сутыкаецца большасьць краін», — адзначылі ў беларускай дыпмісіі.

У канцы сакавіка 2022 года Паўднёвая Карэя першы раз увяла абмежаваньні на экспарт у Беларусь і Расею 57 нестратэгічных тавараў і тэхналёгій. Пад санкцыі тады патрапілі, у прыватнасьці, паўправаднікі і кампутарная тэхніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG