Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 лютага: Карэспандэнтку Intex-press аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Суд у Баранавічах. Архіўнае фота
Суд у Баранавічах. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Супрацоўніцу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» асудзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з пратаколам, у лютым 2022 году карэспандэнтка пераслала інфармацыю з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.

Разглядала справу судзьдзя Іна Паўлоўская. Яна прызначыла журналістцы пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічыняў (555 рублёў). Мабільны тэлефон карэспандэнта, як сродак зьдзяйсьненьня ўказанага парушэньня, канфіскаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG