Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго асуджанага на найвышэйшую меру пакаралі сьмерцю, праваабаронцы атрымалі пацьверджаньне


Інфаграфіка
Інфаграфіка

Прыгаворанага да сьмерці жыхара Слуцка (Менская вобласьць) Віктара Скрундзіка расстралялі 16 ліпеня 2022 года, сьведчаць дакумэнты, атрыманыя кампаніяй «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня».

Скрундзіку прысудзілі сьмяротнае пакараньне 6 сакавіка 2020 году па абвінавачаньні ў забойстве некалькіх чалавек і замаху на забойства яшчэ аднаго. Траім жыхарам Слуцкага раёну, якія праходзілі ў той жа справе, прысудзілі працяглыя тэрміны зьняволеньня.

Празь некалькі месяцаў Вярхоўны суд адмяніў сьмяротны прысуд у парадку апэляцыі, аднак 15 студзеня 2021 году Менскі абласны суд прызначыў мужчыну такое ж пакараньне, як і першы раз. Вырак набыў моц 4 траўня 2021 году.

Праваабаронцам да гэтага часу невядомы лёс Віктара Сяргея, асуджанага на сьмерць 25 кастрычніка 2019 году. 31 студзеня 2020 году суд адхіліў ягоную скаргу на прысуд.

«Наогул варта адзначыць, што пытаньне сьмяротнага пакараньня заўсёды знаходзілася пад заслонай сакрэтнасьці, а цяпер маніторынг гэтых спраў адбываецца яшчэ больш складана. Таму сьцьвярджаць, што ў 2022 годзе не былі прыведзены ў выкананьне сьмяротныя прысуды, ня можам», — зазначыў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Андрэй Палуда.

Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягваюць прымяняць сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў расстралялі каля 400 прыгавораных да вышэйшай меры пакараньня. Вядомыя толькі два выпадкі памілаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG