Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт баранавіцкага выданьня Intex-press разблякавалі ў Беларусі


Лога, Intex-press
Лога, Intex-press

Сайт быў заблякаваны 1 год і 40 дзён. Гэта ўжо другі выпадак, калі ўлады адкрываюць доступ да заблякаванага раней выданьня.

Праз 1 год і 40 дзён Мінфінорм Беларусі разблякаваў сайт Intex-press.by. Ведамства ўстанавіла, што парушэньняў няма. Пра гэта паведамляе само выданьне Intex-press.by са спасылкай на ліст Мінінфарма.

«У сувязі з устанаўленьнем факту адсутнасьці парушэньня заканадаўчых актаў, якое стала падставай для прыняцьця рашэньня аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, а таксама іншых парушэньняў, у межах сваёй кампэтэнцыі загадваю: аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарамі www. intex-press.by і intex-press.by», — гаворыцца ў лісьце з подпісам міністра інфармацыі, які паступіў у рэдакцыю 9 лютага.

Доступ да сайту выданьня быў абмежаваны з 29 сьнежня 2021 году. Гэта ўжо другі выпадак у Беларусі, калі да заблякаванага раней выданьня адкрываюць доступ.

Сайт выданьня «Беларусы и рынок» быў заблякаваны ў ліпені 2022 году. Яго разблякавалі летась у сьнежні. ЗАТ «Мэдыярынак», якому належыць выданьне, зьвязвала дадзенае рашэньне Мінінфарма з самастойным блякаваннем значнай часткі кантэнту сайту.

У 2022 годзе ў Беларусі заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў, а з 2015 па 2022 год былі прыняты рашэньні аб абмежаваньні доступу да 8025 інтэрнэт-рэсурсаў і іх састаўных частак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG