Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаронак і Мукавозчык увайшлі ў «камісію па вяртаньні». Хто яшчэ?


На фота зьлева направа па гадзіньнікавай стрэлцы некаторыя чальцы камісіі: Андрэй Мукавозчык, старшыня камісіі Андрэй Швед, Вадзім Гігін, Рыгор Азаронак
На фота зьлева направа па гадзіньнікавай стрэлцы некаторыя чальцы камісіі: Андрэй Мукавозчык, старшыня камісіі Андрэй Швед, Вадзім Гігін, Рыгор Азаронак

Апублікаваны склад камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, «па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў».

Камісія была ўтвораная ўказам Лукашэнкі, яе склад апублікаваны на ягоным інтэрнэт-партале.

Узначальвае камісію генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, ягоныя намесьнікі — намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Валеры Гайдукевіч і намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук.

У склад камісіі ўвайшлі:

  • Рыгор Азаронак — аглядальнік палітычны дырэкцыі інфармацыйнага вяшчаньня ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне»,
  • Сяргей Алейнік — міністар замежных спраў,
  • Дзьмітрый Баскаў — намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным разьвіцьці,
  • Уладзімір Басько — генэральны дырэктар навукова-тэхналягічнай асацыяцыі «Інфапарк»,
  • Алена Богдан — старшыня камітэту па ахове здароўя Менскага гарвыканкаму,
  • Аляксандар Багдановіч — старшыня асацыяцыі «Фэдэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь»,
  • Юры Васкрасенскі — дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сілаў»,
  • Вадзім Гігін — старшыня праўленьня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства „Веды“»,
  • Аляксандра Ганчарова — старшыня Цэнтральнай рады грамадзкага абʼяднаньня «Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя»,
  • Дзьмітры Гара — старшыня Сьледчага камітэту,
  • Васіль Гурскі — галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
  • Алег Дзячэнка — член Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі»,
  • Натальля Карчэўская — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў»,
  • Іван Кубракоў — міністар унутраных спраў,
  • Анатоль Лапо — старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту,
  • Марына Лянчэўская — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу,
  • Аляксандар Маркевіч — намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу па нацыянальнай бясьпецы,
  • Марат Маркаў — старшыня праўленьня ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»,
  • Ігар Маршалаў — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю — дырэктар Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў,
  • Андрэй Мукавозчык — палітычны аглядальнік установы адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом „Беларусь сегодня“»,
  • Яўген Пуставой — аглядальнік палітычны дырэкцыі інфармацыйнага вяшчаньня ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне»,
  • Іван Тэртэль — старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі,
  • Ганна Харута — намесьнік старшыні рэспубліканскага грамадзкага абʼяднаньня «Патрыёты Беларусі»,
  • Аляксей Швакоў — старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў,
  • Вольга Шпілеўская — старшыня грамадзкага абʼяднаньня «Беларускі саюз жанчын»,
  • Іван Эйсмант — старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

БелТА паведаміла, што «ў камісію маюць права зьвярнуцца жадаючыя вярнуцца на радзіму грамадзяне Беларусі, якія ўчынілі ў пэрыяд з 1 студзеня 2020 году да ўступленьня ў сілу гэтага ўказу адміністрацыйныя правапарушэньні або злачынствы пратэснай накіраванасьці, асьцерагаюцца вяртаньня ў краіну ў сувязі са сваім магчымым дачыненьнем да ўчыненьня такіх правапарушэньняў, злачынстваў».

Паведамляецца таксама, што звароты ў камісію грамадзяне могуць накіраваць да 31 сьнежня 2023 году ў пісьмовай ці электроннай форме з дадаваньнем неабходных дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG