Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Bellingcat Хрыста Грозеў пакінуў Вену, у якой пражыў 20 гадоў. Прычына — цікавасьць расейскіх спэцслужбаў


Хрыста Грозеў
Хрыста Грозеў

«Я падазраю, што расейскіх агентаў, інфарматараў і падручных у горадзе больш, чым паліцыянтаў», — сказаў Грозеў пра сёньняшнюю Вену.

Вядомы баўгарскі журналіст, дырэктар групы журналістаў-расьсьледнікаў Bellingcat Хрыста Грозеў вымушана пераехаў з Аўстрыі, дзе ён пражыў амаль 20 гадоў. Гэта адбылося празь меркаваную пагрозу з боку расейскіх спэцслужбаў, піша Moscow Times са спасылкай на аўстрыйскую газэту Falter.

Журналіст быў вымушаны адмяніць заплянаванае вяртаньне ў Вену з паездкі ў Злучаныя Штаты пасьля таго, як кантакты з выведкі папярэдзілі яго, што ён можа апынуцца ў небясьпецы, калі вернецца ў Аўстрыю.

53-гадовы Грозеў адыграў вядучую ролю ў шэрагу найбольш гучных расьсьледаваньняў Bellingcat, у тым ліку ў справе атручэньня ў 2018 годзе расейскага двайнога агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі ў брытанскім горадзе Солсбэры, атручэньня ў 2020 годзе крытыка Крамля Аляксея Навальнага ў Сібіры. Расея абʼявіла Грозева ў вышук.

У ліпені Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла, што Грозеў удзельнічаў у «сарванай змове» з мэтай захопу расейскіх зьнішчальнікаў, але не паведаміла, ці пачалі супраць журналіста крымінальную справу.

Грозеў адхіліў абвінавачваньні і абвінаваціў расейскую ўнутраную выведку ў падробцы доказаў. У Вене, лічыць ён, стала зашмат інфарматараў і агентаў расейскіх спэцслужбаў.

Пасьля сьмерці міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея Грозеў заявіў, што ў Bellingcat ёсьць падставы меркаваць, што сьмерць магла быць ненатуральнай, невыпадковай. І паабяцаў правесьці расьсьледаваньне. Пакуль пра яго вынікі ніхто не паведамляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG