Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла ў вышук кіраўніка агенцтва расьсьледаваньняў Bellingcat


Хрыста Грозеў
Хрыста Грозеў

Bellingcat вядомае шэрагам расьсьледаваньняў, у тым ліку вакол расейска-ўкраінскай вайны.

Журналіста і кіраўніка агенцтва расьсьледаваньняў Bellingcat Хрыста Грозева дадалі ў базу вышуку МУС Расеі, паведаміла «Медиазона».

Па якім артыкуле Крымінальнага кодэксу яго шукаюць, пакуль невядома.

Хрыста Грозеў — журналіст-расьсьледавальнік. Сумесна з Аляксеем Навальным ён расьсьледаваў атручэньне палітыка, а таксама шэраг дзеяньняў расейскага кіраўніцтва адносна вайны супраць Украіны. Напрыклад, Bellingcat займаўся высьвятленьнем асоб і злачынстваў байцоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».

Улетку гэтага году ФСБ абвінаваціла Грозева ў дапамозе ўкраінскай выведцы.

На пачатку сьнежня ў Bellingcat заявілі, што правядуць уласнае расьсьледаваньне абставін сьмерці былога міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея. Журналісты выказалі здагадку, што ягоная сьмерць магла быць невыпадковай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG