Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнік Саакашвілі паведаміў пра перавод палітыка ў рэанімацыю


Міхэіл Саакашвілі ў часе судовага працэсу, сьнежань 2022 г.
Міхэіл Саакашвілі ў часе судовага працэсу, сьнежань 2022 г.

Экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, які застаецца пад вартай і знаходзіцца ў тбіліскай клініцы Vivamedi, перавялі ў рэанімацыю ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя, паведаміў у аўторак яго прэс-сакратар Георгі Чаладзэ.

Дырэктарка клінікі Ніно Надзірадзэ інфармацыю не пацьвердзіла. «Саакашвілі не пераводзілі, ён у палаце», — заявіла яна Грузінскай службе Радыё Свабода.

Раніцай маці экс-прэзыдэнта Гіўлі Аласанія расказала, што ўначы палітык страціў прытомнасьць і што ў яго высокая тэмпэратура, каля 39 градусаў. Зьвесткі са спасылкай на яе прывяло агенцтва «Навіны-Грузія».

Некалькі дзён таму ў Міхэіла Саакашвілі быў дыягнаставаны каранавірус. У клініцы тады заявілі, што пераводзіць яго ў рэанімацыю няма патрэбы і што захворваньне праходзіць у лёгкай форме. Па дадзеных тэлеканалу «Мтавары», новы тэст Саакашвілі на каранавірус паказаў адмоўны вынік.

На пачатку сёлетняга студзеня ў Грузіі і яшчэ больш як у 20 краінах прайшлі пікеты ў падтрымку Саакашвілі. Удзельнікі заклікалі вызваліць палітыка і даць яму магчымасьць прайсьці лячэньне ў ЭЗ. Некаторыя актывісты абвінавачвалі цяперашнія ўлады Грузіі ў тым, што яны дамагаюцца сьмерці Саакашвілі.

  • Экс-прэзыдэнт Грузіі, які мае ўкраінскае грамадзянства, быў арыштаваны ў Тбілісі ўвосень 2021 году пасьля патаемнага вяртаньня ў краіну. Да таго часу ў дачыненьні да яго быў вынесены завочны прысуд — 6 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб перавышэньні паўнамоцтваў. У сувязі з аслабленьнем здароўя Саакашвілі перавялі ў цывільную клініку ў Тбілісі. Сам палітык і ягоныя прыхільнікі настойваюць на тым, што пагаршэньне стану магло быць выклікана атручэньнем. Улады Грузіі сьцьвярджаюць, што для такіх высноў няма доказаў.
  • Крымінальны перасьлед Міхэіл Сакашвілі называе палітычна матываваным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG