Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры ўезьдзе ў Беларусь летась за «экстрэмізм» затрымалі звыш 50 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе дзяржаўнае выданьне «СБ. Беларусь сегодня» з спасылкай на кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Анатоля Лапо.

Некаторыя зь беларусаў, якія пасьля рэпрэсій 2020 году выехалі за мяжу, нягледзячы на папярэджаньні праваабаронцаў, вырашаюць вярнуцца на радзіму. Ня раз гэта суправаджалася затрыманьнямі.

23 студзеня кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Анатоль Лапо паведаміў, што пры спробе ўезду ў Беларусь «выявілі 52 асобы, якія маюць прыкметы датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Апошнія месяцы перасьлед людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы, узмацніўся. Сілавікі затрымлівалі беларусаў як адразу пасьля перасячэньня дзяржаўнай мяжы, так і празь некалькі дзён пасьля іх прыезду на радзіму.

Некаторыя з затрыманых станавіліся фігурантамі крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG