Іншых падрабязнасьцяў справы пакуль няма, пішуць магілёўскія праваабаронцы MAYDAY.
Вядома, што ў магілёўскім СІЗА Бубноў атрымаў траўму галавы. Афіцыйная вэрсія — зваліўся з нараў, траўма, як сьцьвярджаюць, несурʼёзная.
Навукоўца затрымалі 12 студзеня на працы. Юрый Бубноў узначальвае катэдру гуманітарных дысцыплін Беларускага ўнівэрсытэта харчовых і хімічных тэхналёгій з 1997 году. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару вэтэранаў унівэрсытэта. Ён узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі».
У Магілёве Бубноў вядомы не толькі як навуковец, але і як грамадзкі дзеяч. Ён адзін са стваральнікаў Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў у Магілёве і фэстывалю «Дранік-фэст».