Пазьней расейскі праваабарончы рэсурс «ОВД-Инфо» паведаміў, што Яньшыну дэпартавалі ў Расею і яна ў аэрапорце ў Маскве. Адтуль яна зьвязалася са сваячкай. Усе яе асабістыя рэчы беларуская міліцыя пакінула сабе.
Кацярына Яньшына, якая супрацоўнічала з цэнтрам абароны правоў чалавека «Мэмарыял», у пачатку студзеня прыехала ў Менск як незалежны назіральнік на суд па справе беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна».
6 студзеня ў залі суду Яньшыну затрымалі за тое, што яна фатаграфавала і вяла трансьляцыю пасяджэньня. Ёй было прызначана 15 сутак арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве. Падчас арышту да Яньшынай не дапускалі адваката.