Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў калядным віншаваньні: Мы верым, што беларусы нарэшце стануць гаспадарамі на сваёй зямлі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У вечар Божага Нараджэньня, «калі сем’і зьбіраюцца за адным сталом», «мы зноў, як у дзяцінстве верым у цуды», адзначыла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў віншаваньні да ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 25 сьнежня.

«Мы верым, што Чырвоны касьцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале. — Мы верым, што Зьміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць сьвяты толькі са сваёй сям’ёй, а не за кратамі. Мы верым, што беларусы нарэшце стануць гаспадарамі на сваёй зямлі, што мы абаронім мір і незалежнасьць і забудземся пра крызіс і небясьпеку».

«У сьвяточныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра, бо калі ў нас ёсьць мары, мы можам ісьці да іх і ўвасабляць іх разам», — дадала Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG