Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбавілі ліцэнзій адвакатаў Марыі Калесьнікавай і Сяргея Ціханоўскага


Уладзімер Пыльчанка і Віктар Мацкевіч
Уладзімер Пыльчанка і Віктар Мацкевіч

У Беларусі пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій Уладзімера Пыльчанку, які абараняў Марыю Калесьнікаву, і Віктара Мацкевіча, які забясьпечваў абарону Сяргею Ціханоўскаму.

Пыльчанку, як удакладняе Тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі, выключыў са свайго складу Савет Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Цяпер ён больш ня можа ажыцьцяўляць адвакацкую дзейнасьць, у тым ліку падаваць скаргі на незаконныя дзеяньні службовых асоб, наведваць Марыю Калесьнікаву ў калёніі, удзельнічаць у судовых паседжаньнях.

Аб тым, што адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі і Мацкевіча, паведаміў са спасылкай на словы Сьвятланы Ціханоўскай тэлеграм-канал «Турма для жыцьця».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG