Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне сьвятару УПЦ Маскоўскага патрыярхату прысудзілі 12 гадоў турмы за супрацоўніцтва з расейскім войскам


Ператрусы СБУ ў цэрквах УПЦ Маскоўскага патрыярхату
Ператрусы СБУ ў цэрквах УПЦ Маскоўскага патрыярхату

У якасьці доказаў пракуратура прад’явіла ў судзе канфіскаваны ў сьвятара мабільны тэлефон, у якім была перапіска з расейскімі вайскоўцамі.

Сьвятару Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) прысудзілі 12 гадоў пазбаўленьня волі ў справе аб калябарацыйнай дзейнасьці (частка 2 артыкулу 28, частка 7 артыкулу 111-1 КК), паведамляюць у офісе генпракурора Ўкраіны.

Падчас судовых пасяджэньняў пракуратуры ўдалося даказаць, што сьвятар аднаго з храмаў у Лісічанску Луганскай вобласьці ў красавіку сёлета інфармаваў расейскія войскі аб пазыцыях Узброеных сіл Украіны.
У якасьці доказаў пракуратура прад’явіла ў судзе канфіскаваны ў сьвятара мабільны тэлефон, у якім зьмяшчалася перапіска з расейскімі вайскоўцамі. У ёй ён перадаваў дадзеныя аб колькасьці і дысьлякацыі тэхнікі і ўзбраеньня УСУ ў Севераданецку і паблізу гэтага гораду.

Гэтую інфармацыю, як сьцьвярджаюць у Генпракуратуры Украіны, войскі РФ выкарыстоўвалі «для вызначэньня месцазнаходжаньня і агнявога паражэньня цэляў».

Другога сьнежня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) увяла санкцыі супраць сьвятароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, які забараняе дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Ураду Ўкраіны, згодна з дакумэнтам, даручана ў наступныя два месяцы падрыхтаваць і ўнесьці на разгляд парлямэнту законапраект аб спыненьні дзейнасьці ва Ўкраіне афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў РФ рэлігійных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG