- Вольга Анішчук — была затрыманая 4 лістапада і неаднаразова пакараная адміністрацыйным арыштам. Вольга абвясьціла галадоўку ў ізалятары часовага ўтрыманьня — яна сьпіць на бэтоннай падлозе, тройчы на дзень яе прымушаюць распранацца нагала і прысядаць.
- Уладзіслаў Багамольнікаў — быў затрыманы 31 жніўня і з тых часоў неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам. Ён таксама некаторы час трымаў галадоўку ў ізалятары, пасьля чаго, як распавёў ягоны былы сукамэрнік, навуковец Сяргей Гаранін, стан здароўя яго пагоршыўся.
- Наста Лойка — затрыманая 28 кастрычніка і тройчы асуджаная да адміністрацыйнага арышту, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаваньні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін.
Праваабаронцы патрабуюць скасаваньня вынесеных у дачыненьні да палітзьняволеных судовых пастановаў і іх неадкладнага вызваленьня.
Паводле стану на 2 сьнежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 1449 чалавек.