Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн выказаў гатоўнасьць весьці перамовы з Пуціным, калі той захоча скончыць вайну ва Ўкраіне


Эманюэль Макрон і Джо Байдэн
Эманюэль Макрон і Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што гатовы весьці перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, калі б той выявіў жаданьне скончыць вайну ва Ўкраіне. Байдэн зазначыў, што вёў бы такія перамовы ў кансультацыях з саюзьнікамі з NATO.

Словы Байдэна на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам цытуе Reuters.

Пасьля завяршэньня сустрэчы Байдэн і Макрон апублікавалі заяву, у якой адзначаецца, што лідэры дзьвюх краін рашуча асуджаюць «процізаконную агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны» і «падкрэсьліваюць, што наўмыснае нанясеньне ўдараў па цывільным насельніцтве і цывільнай інфраструктуры — гэта ваенныя злачынствы, вінаватыя ў якіх павінны быць прыцягнуты да адказнасьці», — перадае «Голас Амэрыкі».

На прэс-канфэрэнцыі Макрон паабяцаў не патрабаваць ад Украіны, каб тая прымала кампрамісы, да якіх яна не гатовая, цытуе яго Agence France-Presse.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG