Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская паліцыя расказала, колькі целаў забітых мірных жыхароў і вайскоўцаў эксгумавалі ў вызваленай Харкаўскай вобласьці


Эксгумацыя ў Ізюме Харкаўскай вобласьці, 16 верасьня 2022
Эксгумацыя ў Ізюме Харкаўскай вобласьці, 16 верасьня 2022

Пасьля вызваленьня большай часткі Харкаўшчыны паліцыя ўжо эксгумавала целы 889 чалавек, якія загінулі падчас расейскай акупацыі, паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік украінскай паліцыі ў Харкаўскай вобласьці Сяргей Болвінаў.

«Гэта 695 целаў мірных жыхароў (у тым ліку 260 жанчын, 370 мужчын, 24 дзіцяці і каля 30 нявызначаных асобаў). Мы таксама праводзім эксгумацыю вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны і вайскоўцаў акупантаў... Мы вызначаем, хто гэтыя людзі і пры якіх абставінах яны загінулі», — адзначыў ён.

На пачатку верасьня ўкраінскія войскі вызвалілі ад расейскіх акупантаў большую частку Харкаўскай вобласьці.

Пасьля гэтага праваахоўнікі пачалі знаходзіць месцы масавых пахаваньняў на вызваленых тэрыторыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG