Як паведамляе Deutsche Welle, Шольц у размове асудзіў расейскія ўдары па цывільнай інфраструктуры Ўкраіны і запэўніў Зяленскага ў далейшай падтрымцы з боку Нямеччыны, у тым ліку ў пытаньні ўмацаваньня супрацьпаветранай абароны Ўкраіны і пасьляваеннага аднаўленьня краіны.
Пачынаючы з кастрычніка, Расея наносіць буйнамаштабныя ўдары па ўкраінскай інфраструктуры электраперадачаў і цеплазабесьпячэньня. Паводле ацэнак «Укренерго», пасьля інтэнсіўнага ракетнага ўдару, нанесенага 15 лістапада, ва Ўкраіне «практычна не засталося непашкоджаных цеплавых і гідраэлектрастанцыяў, а таксама вузлавых падстанцыяў».