Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка разьвітаўся з Макеем у пустой залі Дому афіцэраў. ФОТА


Лукашэнка на разьвітаньні з Макеем. Менск, 29 лістапада 2022
Лукашэнка на разьвітаньні з Макеем. Менск, 29 лістапада 2022

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей раптоўна памёр у суботу 26 лістапада на 65-м годзе жыцьця. Афіцыйна пра абставіны і прычыны сьмерці да сёньня не паведамляюць.

Пахаваньне Ўладзімера Макея адбудзецца сёньня на Ўсходніх могілках у Менску.

Цырымонія разьвітаньня з памерлым міністрам арганізаваная ў менскім Доме афіцэраў. Вуліцы вакол гэтага будынку пустыя; у залі, дзе стаіць труна з Макеем, на момант прыходу Лукашэнкі нікога не было, апрача сям’і нябожчыка, варты і аховы.

Лукашэнка на пахаваньні Макея, Менск, 29 лістапада 2022
Лукашэнка на пахаваньні Макея, Менск, 29 лістапада 2022

Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого», Аляксандар Лукашэнка прыйшоў на разьвітаньне з Макеем першым.

Пазьней да цырымоніі далучыліся іншыя чыноўнікі.

На пахаваньні Ўладзімера Макея, Менск, 29 лістапада 2022
На пахаваньні Ўладзімера Макея, Менск, 29 лістапада 2022

  • Уладзімер Макей нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы (Карэліцкі раён Горадзенскай вобласьці).
  • У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (цяпер Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт). Служыў у выведцы савецкага войска, палкоўнік ГРУ.
  • У 1993-м закончыў Дыпляматычную акадэмію МЗС Аўстрыі і прыйшоў у МЗС. Працаваў на пасадзе трэцяга сакратара ўпраўленьня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другога сакратара аддзела аналізу і прагназаваньня, другога сакратара сакратарыяту міністра (1993–1995), намесьніка начальніка службы пратаколу (1995–1996), прадстаўніка Беларусі пры Радзе Эўропы, дарадніка пасольства ў Францыі (1996–1999), начальніка ўпраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва (1999–2000).
  • У 2000–2008 гадах быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, у 2008–2012 гадах узначальваў Адміністрацыю прэзыдэнта.
  • 22 жніўня 2012 году Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных справаў. Пасьля пратэстаў 2020 году Макей застаўся на пасадзе і заяўляў аб тым, што ў адказ на міжнародныя санкцыі супраць Менску ўлады працягнуць перасьлед грамадзкіх арганізацый. Неўзабаве ўлады правялі інтэнсіўную «зачыстку» грамадзкага сэктару, сотні арганізацый трапілі пад ліквідацыю, шматлікія іх дзеячы апынуліся ў турме і ў эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG