Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас акупацыі Ізюму расейцы забілі ўкраінскага пісьменьніка, які выдаў анталёгію беларускай паэзіі «Жыве Беларусь»


Дзёньнік Уладзіміра Вакуленкі, забітага расейскімі вайскоўцамі
Дзёньнік Уладзіміра Вакуленкі, забітага расейскімі вайскоўцамі

Журналісты рэдакцыі расьсьледаваньняў «Суспільного» атрымалі фотадоказы і вынікі ДНК-экспэртызы, якія сьведчаць аб тым, што ўкраінскі дзіцячы пісьменьнік Уладзімір Вакуленка быў забіты ў Харкаўскай вобласьці падчас акупацыі.

Уладзімір Вакуленка – дзіцячы пісьменьнік, паэт, ляўрэат шматлікіх літаратурных прэмій.

На пачатку кастрычніка 2020 году, дзякуючы ідэям і ініцыятыве пісьменьніка, ва Ўкраіне выдалі анталёгію беларускай паэзіі «Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!». У анталёгію ўвайшлі творы 33 беларускіх аўтараў, якія перакладалі 28 перакладчыкаў з 4 краін: Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы.

Пра Ўладзімера Вакуленку напісаў сёньня ўспамін у сваім Фэйсбуку паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч:

«Ва Ўладзіміра застаўся непаўнагадовы сын, які мае інваліднасьць і патрабуе дапамогі. У 2020-м Валодзя быў адным зь першых літаратараў, хто адгукнуўся на беларускія пратэсты і рэпрэсіі. Зьвярнуўся да паэтаў і перакладчыкаў — і падрыхтаваў анталёгію беларускай паэзіі «Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду! Сьветлая і вечная памяць...».

Уладзімір зьнік у вёсцы Капітолаўка пад Ізюмам у сакавіку 2022 года. Адзінага сына бацькі шукалі больш за паўгода. Пазьней стала вядома, што яго выкралі расейцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG