Пра гэта ў нядзелю паведаміў журналістам кіраўнік выканкаму РФС Аляксандар Дзюкаў.
«Ня ўпэўнены, што будзе прынятае рашэньне, але сытуацыя патрабуе абмеркаваньня» — заявіў ён. Паводле Дзюкава, ён яшчэ не гаварыў пра магчымае ўступленьне Расеі з прадстаўнікамі азіяцкіх фэдэрацый.
УЭФА адхіліла расейскія каманды ад спаборніцтваў пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
У Азіяцкай канфэдэрацыі Расея магла б атрымаць шанец удзельнічаць у афіцыйных матчах — у адрозьненьне ад Эўропы, большасьць краін Азіі займае нэўтральную пазыцыю наконт вайны ва Ўкраіне. Пры гэтым пераход значыў бы, што расейскія клюбы страцяць нават тэарэтычную магчымасьць удзельнічаць у эўрапейскіх кубках.