Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Казахстана: Такаеў перамог на выбарах прэзыдэнта


Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

Дзейны прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы з 81,31% галасоў выбарнікаў, паведаміў 22 лістапада старшыня ЦВК краіны Нурлан Абдзіраў.

«Такаеў Касым-Жамарт Кемялевіч набраў 81,31%», — сказаў Абдзіраў, падводзячы на пасяджэньні Цэнтрвыбаркама канчатковыя вынікі выбараў.

Паводле яго, цырымонія ўступленьня на пасаду зноў абранага прэзыдэнта Казахстана адбудзецца 26 лістапада.

«Супраць усіх» на выбарах прэзыдэнта Казахстана прагаласавалі 5,8 працэнта выбарнікаў. Такім чынам, гэта другое месца па колькасьці галасоў. У галасаваньні 20 лістапада ўдзельнічалі яшчэ пяць кандыдатаў, яны набралі па 2-3 працэнты галасоў.

Большасьць камэнтатараў прадказвалі перамогу Такаева. Казахстанская апазыцыя зьвяртала ўвагу на малую вядомасьць альтэрнатыўных яму кандыдатаў і называла іх кандыдатамі, прыцягнутымі для стварэньня бачнасьці барацьбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG