Замарожаныя расейскія актывы былі на 6 мільярдаў фунтаў (6,8 мільярда даляраў) большыя за суму, указаную ўва ўсіх іншых брытанскіх рэжымах санкцыяў.
«Мы ўвялі самыя суровыя санкцыі супраць Расеі, і гэта разбурае яе ваенную машыну, — цытуе агенцтва Reuters Эндру Грыфіта, дзяржаўнага сакратара міністэрства фінансаў. — Нашае пасланьне дакладнае: мы не дазволім Пуціну дабіцца посьпеху ў гэтай жорсткай вайне».
Брытанія ўвяла санкцыі супраць больш за 1200 чалавек і больш за 120 арганізацыяў у Расеі, у тым ліку вядомых бізнэсоўцаў, палітыкаў і кампаніяў.