Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Прэс-сакратар прэзыдэнта Чэхіі павянчаўся з украінскай уцякачкай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

43-гадовы прэс-сакратар прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана Йіржы Аўчачак, паводле чэскіх СМІ, ажаніўся з украінкай, зь якой пазнаёміўся ў пачатку вайны. Шлюб узялі ў вузкім коле ў адным з праскіх касьцёлаў.

Чэскае выданьне Blesk паведамляе пра гэта са спасылкай на крыніцы з прэзыдэнцкага атачэньня.

Паводле выданьня, Аўчачак пазнаёміўся з будучай жонкай, калі ў рамках праграмы спрыяньня дапамагаў уцекачам з Украіны з жытлом, тады паміж імі і «праскочыла іскра». Ягоная жонка прыехала з цэнтральнага Ўсходу Ўкраіны, яна таксама працуе ў галіне дабрачыннай дапамогі ўцекачам. Цяпер у сям'і прэс-сакратара Чэхіі, які дагэтуль ня быў жанаты, зьявілася і жончына дзіця дашкольнага веку ад папярэдняга шлюбу. Маладыя паехалі ў вясельнае падарожжа па Чэхіі.

  • Чэскія палітыкі і вядомыя асобы ад пачатку нападу Расею на Ўкраіну актыўна ўключыліся ў дапамогу ўкраінскім уцекачам. Некаторыя зь іх прадставілі для разьмяшчэньня ўцекачоў сваю нерухомасьць, якая стаяла без выкарыстаньня, некаторыя аплацілі ім арэндаванае жытло.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG