Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча дапамагчы дровамі Латвіі, аднаму з сусьветных лідэраў па вытворчасьці біяпаліва з драўніны


Лукашэнка рубіць дровы ў сваёй рэзыдэнцыі
Лукашэнка рубіць дровы ў сваёй рэзыдэнцыі

Падчас наведваньня чэмпіянату па рубцы дроў сярод журналістаў Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь грамадзянаў Латвіі, каб тыя маглі загатовіць дровы на зіму.

«Латышы ўжо лавы пачалі рубіць на дровы. Гэта ўжо не жарт. Калі нехта з латышоў захоча загатовіць дровы, бо там яны вельмі дарагія, калі ласка да нас, брыгады. Мы ім выдзелім месца, хай вырубаюць сушняк і рубяць гэтыя дровы». — сказаў Лукашэнка.

Лясы займаюць 50% тэрыторыі Латвіі. Тры чвэрці прадукцыі дрэваапрацоўкі экспартуецца. Асноўнымі экспартнымі пазыцыямі зьяўляюцца піламатэрыялы і дзелавая драўніна. Латвія ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў драўняных гранул, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці біяпаліва. Краіна прадукуе 6% драўняных гранул на сусьветным рынку, а гэта столькі, колькі і Расея.

Акрамя таго, хатнія гаспадаркі ў Латвіі, якія для апалу выкарыстоўваюць электраэнэргію, драўняныя гранулы, брыкеты ці дровы, могуць падаваць у самакіраваньне заявы на атрыманьне дзяржаўнай кампэнсацыі выдаткаў.

Калі дом ацяпляецца драўнянымі грануламі або драўнянымі брыкетамі, сям’я ў Латвіі мае права на атрыманьне дзяржаўнай дапамогі, у тым ліку ПДВ, у памеры 50% ад выдаткаў за набыцьцё 10 тон драўняных пэлет або брыкетаў па цане, якая перавышае 300 эўра за тону без ПДВ, але ня больш за 100 за тону без ПДВ.

Калі дом ацяпляецца дровамі, сямʼя мае права на атрыманьне дзяржаўнай дапамогі, у тым ліку ПДВ, у памеры 50% ад кошту пакупкі 35 куб. м дроў па цане, якая перавышае 40 эўра за куб без ПДВ, але ня больш за 15 эўра за кубамэтар без ПДВ. На кампэнсацыю ўжо пададзена дзясяткі тысяч заяваў.

Калі дровы былі набытыя да 31 жніўня гэтага года і няма дакумэнта, які пацьвярджае аплату, латыш мае права на атрыманьне дзяржаўнай дапамогі ў памеры 60 эўра. Для гэтага дастаткова проста напісаць заяву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG