Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Паўночнай Карэі ў Расею накіраваўся падазроны цягнік


Чыгуначная станцыя Хасан на мяжы Расеі і КНДР
Чыгуначная станцыя Хасан на мяжы Расеі і КНДР

У Расею з Пхеньяна сышоў падазроны цягнік — неўзабаве пасьля заявы ЗША аб пастаўках паўночнакарэйскай зброі Маскве, пра гэта паведамляе Reuters.

Праект 38 North, які сочыць за падзеямі ў Паўночнай Карэі,піша, што такі рух цягнікоў на лініі назіраецца ўпершыню за некалькі гадоў.

Па выявах са спадарожнікаў немагчыма вызначыць прызначэньне цягніка, але гэта адбываецца на фоне паведамленьняў аб продажы зброі з Паўночнай Карэі ў Расею і агульнага чаканьня аднаўленьня гандлю паміж дзьвюма краінамі, гаворыцца ў публікацыі 38 North.

Расьсьледавальнікі праекта таксама зьвяртаюць увагу, што прамысловая зона на тэрыторыі КНДР паблізу мяжы з Расеяй у канцы 2021 года была пашырана і перабудаваная, але да гэтага часу не выкарыстоўвалася. Там ёсьць новы набор плятформ і складзкіх памяшканьняў, аддзеленых ад астатняй часткі чыгуначнай станцыі шэрагам вартаўнічых пастоў.

Хоць гэта першы састаў, які назіраецца на спадарожнікавых здымках, які курсіруе паміж КНДР і Расеяй, гэта не азначае, што гэта адзіны цягнік, які прайшоў за апошнія месяцы. Напрыклад, расейскае мытнае агенцтва паведамляла аб перавозцы па чыгунцы 30 коней з Расеі ў Паўночную Карэю, але састаў не быў зафіксаваны спадарожнікамі.

Аднаўленьне трансгранічных зносін паміж Расіяй і КНДР адбылося пасьля таго, як у верасьні дзьве краіны дамовіліся аднавіць чыгуначныя зносіны, перапыненыя з прычыны пандэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG