Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна і абарона незалежнасьці. У Пераходным кабінэце назвалі тэмы перамоў з украінскімі дэпутатамі


Лідэры Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь» Багдан Ярэменка, Аляксей Ганчарэнка і Вадзім Галайчук пачас сустрэчы з Алінай Коўшык і Валерам Кавалеўскім. Кіеў, 4 лістапада 2022
Лідэры Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь» Багдан Ярэменка, Аляксей Ганчарэнка і Вадзім Галайчук пачас сустрэчы з Алінай Коўшык і Валерам Кавалеўскім. Кіеў, 4 лістапада 2022

У часе сустрэчы бакі дамовіліся «разьвіваць двухбаковыя дачыненьні і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягненьня супольных мэтаў — абароны незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі і Ўкраіны.

Прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі і прадстаўніца ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу зь лідэрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам.

Як паведамілі ў прэсавай службе Сьвятланы Ціханоўскай, на сустрэчы абмеркавалі пазыцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, вызначылі супольныя дзеяньні ў палітычнай галіне, акрэсьлілі кірункі супрацоўніцтва ў сфэры нацыянальнага адраджэньня і пашырэньні кантактаў паміж грамадзянскімі супольнасьцямі дэмакратычнай Беларусі і Ўкраіны.

Згодна з паведамленьнем, у часе сустрэчы дамовіліся «разьвіваць двухбаковыя дачыненьні і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягненьня супольных мэтаў — абароны незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі і Ўкраіны.

Раней Багдан Ярэменка публічна выказваўся супраць супрацы зь Сьвятланай Ціханоўскай і называў полк імя Кастуся Каліноўскага адзіным магчымым перамоўнікам з боку дэмакратычнай Беларусі.

Практычна адразу пасьля гэтай заявы дэпутаты аб’яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» правялі сустрэчу з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Ўкраіны і падпарадкоўваецца камандаваньню Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG