Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане экс-прэм’ера шпіталізавалі пасьля замаху падчас мітынгу


Былы прэмʼер-міністар Пакістану Імран Хан быў шпіталізаваны 3 лістапада, пасьля таго як на мітынгу яго прыхільнікаў у горадзе Гуджранвал прагучалі стрэлы.

Пра гэта паведамляе Sky News, а таксама індыйскія СМІ.

Паводле зьвестак, 72-гадовы палітык атрымаў раненьне ў правую нагу, але яго жыцьцю нічога не пагражае.

Імран Хан, адхілены ад пасады ў красавіку, настойвае на правядзеньні ў Пакістане новых выбараў. Шэсьць дзён ён праводзіў маршы ад Лахору да Ісламабаду, у падтрымку палітыка адбываліся масавыя мітынгі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG